Аза́ркі-Пу́давінка (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавета.
Гісторыя У 1770 вёска Мядзельскага стараства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства, 8 сем'яў. У 1868 г. у Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 13 двароў, 107 жыхароў. У 1904 г. налічвала 228 жыхароў, у 1907 г. — 36 двароў, 202 жыхары.
У 1921 г. вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 46 двароў, 219 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Лук'янавіцкім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 16.07.1954 г. і з 05.01.1996 г. ў Мядзельскім сельсавеце (з 07.11.1959 г. горпассавет) таго ж раёна, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці. У 1948 г. арганізаваны калгас «Новае жыццё». З 1954 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Пераможца» (цэнтр — вёска Лук'янавічы).
Насельніцтва 30 двароў, 58 жыхароў.
Спасылкі
Катэгорыя:Мядзельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна