Выбары ў пяты Сейм Латвіі — першыя свабодныя шматпартыйныя парламенцкія выбары ў адноўлены Сейм Латвіі, якія прайшлі 5 і 6 чэрвеня 1993 года.

У выбарах прымалі ўдзел 23 палітычныя партыі, аб’яднанні і саюзы. Толькі 8 партыям атрымалася пераадолець 4 % бар’ер. Выбары выйграў ліберальны Латвійскі шлях, які стаў самай буйнай партыяй у 5-м Сейме, атрымаўшы 36 з 100 мандатаў. Яўка склала самы высокі за гісторыю Латвіі працэнт — 89,9. У адрозненне ад даваенных парламенцкіх выбараў, быў паніжаны мінімальны ўзрост выбаршчыка — ад 21 да 18 гадоў. Трэба таксама адзначыць, што ўрадавы Народны фронт Латвіі не прайшоў у парламент, нягледзячы на тое, што былыя сябры фронту прайшлі ад іншых палітычных сіл.

Вынікі #ПартыяКолькасць галасоў%МандатыΔ1Латвійскі шлях362,47332,41362Рух за нацыянальную незалежнасць Латвіі342,49921,5153Згода Латвіі - адраджэнне народнай гаспадаркі134,28912,01134Латышскі сялянскі саюз119,11610,65125Рух за сацыяльную справядлівасць і роўнасць64,4445,7676Аб'яднанне «Айчыне і свабодзе»59,8555,3567Хрысціянска-дэмакратычны саюз56,0575,0168Партыя дэмакратычнага цэнтра53,3034,7759Народны фронт Латвіі29,3962,63013110Зялёны спіс13,3621,20011Рускі нацыянальна-дэмакратычны спіс (Цэнтр дэмакратычнай ініцыятывы—Балтыйская канстытуцыйная партыя)13,0061,16012Латвійская дэмакратычная партыя працы9,8140,88013Грамадзянская група Наша зямля8,6870,78014Ліга прадпрымальніцкай дзейнасці8,3330,75015Латвійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя7,4160,66016Латвійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя7,4160,66017Антыкамуністычны саюз5,9540,53018Рэспубліканская платформа5,0750,45019Кансерватары і сяляне2,7970,25020Незалежны саюз1,9680,18021Латвійская ліберальная партыя1,5200,14022Партыя адзінства Латвіі1,0700,10023Ліберальны альянс5250,05024Несапраўдныя бюлетэні15,8881,4—25Усяго1 118 31610010026Зарэгістраваныя выбаршчыкі/яўка1 243 956 89,9—

Катэгорыя:Выбары ў Латвіі Катэгорыя:1993 год у Латвіі Катэгорыя:Выбары 1993 года Катэгорыя:Чэрвень 1993 года