Белы колер — гэта так званы ахраматычны колер (нараўне з чорным і адценнямі шэрага). Святло з крыніцы, выпускалага раўнамернае для ўсіх даўжынь хваль бачнага спектру — электрамагнітнае выпраменьванне, выклікае пры трапленні на сятчатку здаровага вока адчуванне белага колеру.
Адытыўны сінтэз колеру, у сувязі з асаблівасцю зроку, дазваляе атрымліваць белы колер змешваннем чырвонага, зялёнага і сіняга — спектральных колераў, што ўжываецца, напрыклад, у кінескопах.
Для выпадку субтрактыўнага сінтэзу колеру, белы з'яўляецца пачатковым колерам, «фонам». Напрыклад, колерам паперы пры друку на друкарцы.
Белы колер мае найвышэйшую яркасць, адценне — 0.
Гісторыя і этнаграфія thumb|right|250px|Белыя кветкі камеліі thumb|right|250px|Белая сукенка нявесты Белая Русь — адна з назваў Беларусі. У культуры некаторых краін Міжземнамор'я і Індыі белы — колер жаласць, у культуры большасці краін Захаду — знак чысціні. Белае духавенства ў праваслаўі. Белы — традыцыйны колер вясельнай сукенкі ў Еўрапейскіх краінах і ў Японіі. Белая сукенка лічыцца знакам чысціні і нявіннасці Белы сцяг — міжнародны знак капітуляцыі або перамір'я. Белы танец — танец, на якім дамы запрашаюць кавалераў. Белы чалавек — так часта завуць прадстаўніка еўрапеоіднай расы прадстаўнікі іншых рас. Белы квіток — жаргонная назва даведкі, атрымоўванай хворым, якая сведчыць аб парушэннях псіхікі ў хворага. Белая гарачка — стан моцнага алкагольнага ап'янення, выклікалага з'яўленне галюцынацый.
Катэгорыя:Колеры