Гара́ні. Сустракаецца таксама варыянт Гара́ны, Гара́не, Гара́нь, ж. (, ) — былая вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Мядзельскага сельсавета.
Гісторыя У 1868 г. вёска Кабыльніцкай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні. 3 двары, 20 жыхароў. У 1904 г. вёска, 33 жыхара. Побач знаходзіліся аднайменныя засценак, валоданне Даўгялы (13 жыхароў), і ўчастак, валоданне Гірычава (17 жыхароў). У 1907 г. у вёсцы 6 двароў, 30 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Лацвянскім сельсавеце Пастаўскага, з 25.11.1940 г. Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей. З 1957 вёска ў складзе калгаса «40 год Кастрычніка» (цэнтр — вёска Лотва).
29 верасня 2006 года Лацвянскі сельсавет быў скасаваны, і Гарані былі перададзены ў склад Мядзельскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29.09.2006 N 245 Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района. Вёска ліквідавана ў 2016 годзеРешение Мядельского районного Совета депутатов от 10 ноября 2016 г. № 115 Об упразднении деревень Гарани и Садовщина Мядельского сельсовета Мядельского района Минской области.
Насельніцтва 51 жыхар (1960) 4 двары, 7 жыхароў (1997)
Спасылкі