1929 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі Створана Рэвалюцыйная арганізацыя мастакоў Беларусі (РАМБ). Узнікла аб’яднанне беларускіх мастакоў «Прамень». Студзень — III Усебеларуская мастацкая выстаўка, Мінск: удзельнічала 62 мастака, экспанавана 582 творыЗводны электронны каталог сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі 1929 г. Белорусская ССР : ТРЕТЬЯ ВСЕБЕЛОРУССКАЯ ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ВЫСТАВКА. Чэрвень — персанальная выстава Я. Кругера да 30–й гадавіны творчай дзейнасці мастака. Экспедыцыяй у складзе расійскіх мастакоў і рэстаўратараў Ігара Грабара, Рыгора Чырыкава і П. І. Юкіна ў полацкім Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры былі выяўлены і раскрыты фрэскі ХІІ стагоддзя:
З’явіліся
Баранавіцкі краязнаўчы музей Віцебскі дом-камуна Касцёл Святых Пятра і Паўла, Дрысвяты — помнік драўлянага дойлідства Трыумфальная арка, Маладзечна Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Іосіфа Іосіфавіча Стаброўскага
Нарадзіліся 4 лютага — Лявон Баразна (пам. 1972), беларускі мастак дэкаратыўна-ужытковага мастацтва і даследчык культуры, актывіст захавання гісторыка-культурнай спадчыны 25 красавіка — Ірына Паньшына (пам. 2010), беларускі мастацтвазнаўца, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі 9 мая — Людвіг Асецкі (пам. 2005), беларускі графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981) 11 мая — Дзмітрый Алейнік, беларускі мастак-жывапісец, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981). 15 верасня — Арлен Кашкурэвіч (пам. 2013), беларускі мастак-графік. Народны мастак Беларусі (1973)Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8. Мн.: Бел. Эн, 1999. — 576 с ISBN 985-11-0144-3. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Берта Кузняцова (пам. 1980) — беларускі савецкі мастак-жывапісец з Гомеля
Памерлі 4 сакавіка — Ілля Чашнік (нар. 1902), расійский мастак і дызайнер яўрэйскага паходжання, родам з Віцебскай губерні. Вучыўся ў Віцебскім народным вучылішчы ў Казіміра Малевіча, адзін з бліжэйшых яго вучняў, паслядоўны супрэматыст. Уваходзіў у суполку Сцвяржальнікаў новага мастацтва, разам з імі пераехаў у 1922 годзе ў Петраград, дзе праз 7 год помер ад перытаніту.
Галерэя графікі
Катэгорыя:1929 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь