Хакі (з хіндзі — пакрыты пылам) — назва пыльна-зямляных адценняў ад брудна-жоўтага да зелянява-карычневага, «ахоўнага» колеру.
Традыцыйна колер хакі выкарыстоўваецца ў воінскім абмундзіраванні ў мэтах камуфляжу.
Упершыню ўніформа колеру хакі была выкарыстаная брытанскім войскам у Індыі ў 1867—1868 гадах.
Хакі ў культуры і мастацтве У рамане Бруса Стэрлінга і Уільяма Гібсана «Машына Адрозненняў» колер хакі быў прыдуманы англічанамі значна раней, і ваенная ўніформа колеру хакі з поспехам выкарыстоўвалася ў Крымскай вайне.
Катэгорыя:Адценні карычневага колеру Катэгорыя:Адценні жоўтага колеру Катэгорыя:Адценні зялёнага колеру