Бе́лы Бе́раг — возера ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі на левабярэжнай пойме ракі Бярэзіна, на ўсход ад горада Бабруйск, за 2,7 км у напрамку на захад ад вёскі Думаноўшчына (Кіраўскі раён).
Плошча паверхні возера 0,25 км², даўжыня 4 км, найбольшая шырыня 200 м. Найбольшая глыбіня 4 м, сярэдняя каля 2 м. Катлавіна возера старычнага тыпу, моцна выцягнутая і мае серпападобную форму. Берагі пясчаныя. Пратокай Белы Бераг злучаецца з Бярэзінай. На возеры 2 астравы агульнай плошчай 1 га.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, гусцяра, карась.
Літаратура — С. 282. — С. 511.
Ліст карты N-35-107. Выданне 1982 г.
Катэгорыя:Азёры Бабруйскага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны