Завуго́лле (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.

Гісторыя У 1904 годзе вартоўня Жаснянскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 7 жыхароў. У 1921 годзе засценак гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1926 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 9 двароў, 65 жыхароў. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Пузыроўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Мядзельскім раёне. У 1940 годзе 23 двары, 100 жыхароў. У верасні 1943 года гітлераўцы спалілі вёску (23 двары). Пасля Вялікай Айчыннай вайны адноўлена. У 1950 годзе сяляне аб'ядналіся ў калгас імя Суворава. З 1975 года вёска знаходзіцца ў складзе калгаса «Бальшавік» (цэнтр — вёска Пузыры).

30 кастрычніка 2009 года перададзена са скасаванага Пузыроўскага сельсавета ў Крывіцкі сельсаветРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .

Насельніцтва 15 двароў, 98 жыхароў (1931)Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60 81 жыхар (1960) 23 двары, 33 жыхары (1997)

Інфраструктура Размешчана жывёлагадоўчая ферма.

Спасылкі

Катэгорыя:Крывіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна