«Искусство» (Мастацтва) ― літаратурна-мастацкі часопіс, які выходзіў у Віцебску на рускай мове ў 1921 годзе накладам 500 асобнікаў. Выйшла 6 нумароў.
Гісторыя выдання Часопіс паўстаў па ініцыятыве Веры Міхайлаўны Ермалаевай — тагачаснага дырэктара Віцебскага мастацкага вучылішча, якое ў 1921 годзе стала называцца Вышэйшымі дзяржаўнымі мастацка-тэхнічнымі майстэрнямі.
Часопіс з'яўляўся органам пададдзела мастацтва аддзела народнай адукацыі Віцебскага губіспалкома і Саюза працаўнікоў мастацтва горада Віцебска. У 1922 годзе злучаны з часопісам «Работнік асветы» і стаў выходзіць пад назвай «Работнік асветы і мастацтва»Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 751 с. — 10 000 экз..
Змест часопіса
Публікаваліся артыкулы і нарысы пра мастацкае, музычнае і тэатральнае жыццё Віцебска, аб стварэнні музеяў («Аб музейным будаўніцтве і віцебскім Музеі сучаснага мастацтва»), пра выяўленне археалагічных помнікаў Віцебшчыны («Нататкі аб складанні археалагічнай карты Віцебскай губерні» У. Зянковіча), тэксты п'ес, якія ставіліся ў віцебскім Тэатры рэвалюцыйнай сатыры, даваліся агляды мастацкіх выстаў, друкаваліся мастацкія і літаратурныя маніфесты і інш. Так, напрыклад, першы нумар адкрываў праграмны маніфест Казіміра Малевіча «Уновіс». Часам тэксты былі адлюстраваныя рэпрадукцыямі (кубафутурыстычныя гравюры Веры Ермалаевай і іншае). Сярод аўтараў часопіса ― М. Кунін, М. Малько, П. Мядзведяў, М. Пустынін і іншыя.
Літаратура Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1 Медведев Ю., Медведева Д. Труды и дни М. М. Бахтина // Звезда, 2008, № 7
Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на рускай мове Катэгорыя:Мастацтва Беларусі Катэгорыя:Культура Віцебска Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1921 годзе Катэгорыя:1921 год у Віцебску