«Мець і не мець» () — раман Эрнэста Хемінгуэя, апублікаваны ў 1937 годзе.

Раман апавядае пра Гары Моргана, капітана рыбацкай лодкі, які возіць кантрабанду з Кубы ў Фларыду; у ім узмацняюцца сацыяльна-крытычныя матывы. Упершыню ў творчасці Э. Хемінгуэя галоўным героем выступае прадстаўнік сацыяльных нізоў — просты рыбак, які, каб пракарміць сям'ю, мусіў быў зрабіцца кантрабандыстам, злачынцам і, нарэшце, забойцам: сумленнай працай не пражывеш у свеце, дзе ўлада належыць багатым паразітам. Цаной жыцця Генры Морган спасцігае ісціну: «Чалавек адзін не можа… нічога», — у гэтых словах героя выказана выпакутаваная думка самога аўтара пра неабходнасць аб'яднання сумленных людзей для барацьбы з сацыяльным зломВ. Небышынец, 1991.

Катэгорыя:Кнігі 1937 года Катэгорыя:Раманы Эрнэста Хемінгуэя Катэгорыя:Раманы XX стагоддзя Катэгорыя:Злачыннасць у культуры і мастацтве Катэгорыя:Куба ў культуры і мастацтве Катэгорыя:ЗША ў культуры і мастацтве