Emirates Airline — адна з буйнейшых сусветных авіякампаній, якая месціцца ў Дубаі. Утворана ў 1985 годзе вышэйшым кіраўніцтвам эмірата Дубай для развіцця турызму і інфраструктуры краіны. Належыць Emirates GroupEmirates SkyCargo. The Emirates Group. 26 жніўня 2009.
Гісторыя авіякампаніі 25 кастрычніка 1985 года Emirates пачала выконваць першыя рэйсы з Дубая, усяго на двух самолётах — арэндаваных Boeing 737 і Airbus A300.
У 1980-х і 1990-х гадах Emirates эксплуатавала ўжо сем Airbus A300, адзінаццаць Airbus A310-300, два Boeing 727-200A і адзін Boeing 737—300. У 1995 годзе ў авіяпарк кампаніі прыбыў першы самалёт Boeing 777. Першы Airbus A330 Emirates пачала выкарыстоўваць у 1999 годзе, а першы Airbus A340 — у 2003. У жніўні 2007 года авіякампанія атрымала свой першы Boeing 777-200LR, якія здольны пераадольваць адлегласць да 17 446 км.
Флот Emirates выкарыстоўвае авіяпарк, які складаецца выключна з шырокафюзеляжных самалётаў. Авіякампанія з’яўляецца найбуйнейшым эксплуатантам мадэляў Boeing 777 і Airbus A380. Даччыная авіякампанія Emirates Executive эксплуатуе адзін вузкафюзеляжны самалёт. Матчына авіякампанія не выкарыстоўвае такіх тыпаў з 1995 года.
Сярэдні ўзрост самалётнага парка авіякампаніі — 6 гадоў.
Станам на люты 2019 года флот авіякампаніі складаюць (з улікам даччыных авіякампаній):
+Тып самалётаУ эксплуатацыіЗаказанаЧысло месцаўЗаўвагіFJYУсягоAirbus A380-80011481476399489Найбуйнейшы аператар Airbus A380-800401491426516427517429519058557615Boeing 777-200LR10—842216266Будуць пераканфігураваны ў двухкласавую кампаноўку.038264302Boeing 777-300ER131 ---842310360Найбуйнейшы аператар Boeing 777-300ER30435430635663063540386428Boeing 787-10 Dreamliner -40н/дн/дн/дн/дПершыя лайнеры авіякампанія атрымае ў 2022 годзеAirbus ACJ3191—Emirates ExecutiveBoeing 777F13—Emirates SkyCargoBoeing 777-8—35Пастаўкі з 2025 годаBoeing 777-9—115Пастаўкі з 2024 годаУсяго294243
Катэгорыя:Дзяржаўныя авіякампаніі Катэгорыя:Авіякампаніі Катэгорыя:Эканоміка Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў