Капу́сцічы (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.

Гісторыя У 1847 г. вёска маёнтка Янушова Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка В. Корсака, 6 двароў, 52 жыхара. У 1904 г. вёска Крывіцкай воласці Вілейскага павета, 77 жыхароў. У 1908 г. 16 двароў, 135 жыхароў. У 1921 г. вёска ў складзе гміны Крывічы Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 24 двары, 152 жыхары. У 1931 г. 21 двор, 147 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Пузыроўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне.

У 1949 г. сяляне аб'ядналіся ў калгас «1 Мая». З 1952 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Бальшавік», з 1975 г. у сучасным калгасе з тым жа назвай (цэнтр — вёска Пузыры).

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .

Насельніцтва 144 жыхары (1960) 33 двары, 56 жыхароў (1997)

Інфраструктура Жывёлагадоўчая ферма.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крывіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна