Інге Леман (; , Капенгаген — , Капенгаген) — дацкі геафізік, сейсмолаг, выкладчык Каралеўскага таварыства ў Лондане. У 1936 годзе адкрыла ўнутранае ядро Землі на аснове вывучэння разбегу сейсмічных хваль ад землетрасенняў у паўднёвай частцы Ціхага акіяну.
Біяграфія Нарадзілася ў сям'і эксперыментальнага псіхолага Альфрэда Лемана (1858—1921). Навучалася ў сярэдняй школе, кіраўніком якой была цётка Нільса Бора — Ханна Адлер. Як казала Інге Леман, бацька і Адлер былі двума людзьмі, якія найболей уплылі на развіццё яе інтэлектуальных здольнасцяў. Пасля школы, з перапынкамі з-за стану здароўя, вучылася матэматыцы ва Капенгагенскім і Кембрыджскім ўніверсітэтах. Затым некалькі гадоў працавала ў страхавым бізнесе, а ў 1925 годзе стала памочнікам геадэзіста . У 1928 годзе Леман здала іспыты па геадэзіі і пачала працаваць інспектарам і начальнікам аддзела сейсмалогіі геадэзічнага інстытута Даніі, які ўзначальваў Норлунд.
У артыкуле пад незвычайнай назвай P''' , Леман дала ўласную інтэрпрэтацыю сейсмічным хвалям тыпу P і паказала, што ў Зямлі ёсць унутранае ядро . Гэта тлумачэнне было прынята на працягу двух-трох гадоў іншымі сейсмолагамі (Бэно Гутэнбергам, Чарльзам Фрэнсісам Рыхтэрам і Гаральдам Джэфрысам). 2-я сусветная вайна і акупацыя Даніі нямецкімі войскамі ўскладнілі Леман далейшыя даследаванні.
У гады перад выхадам на пенсію (1953), адносіны паміж Леман і супрацоўнікамі геадэзічнага інстытута пагоршыліся, верагодна, таму што яна была не дужа цярплівая ў стаўленні да калег.
Пасля 1953 года Інге Леман пераехала ў ЗША, некалькі гадоў працавала разам з і . Даследавала зямную кару і верхнюю мантыю і адкрыла гэтак званы сейсмічны разрыў'', які ляжыць на глыбіні ад 190 да 250 км і быў названы «мяжой Леман»The thickness is 220 km. .
Пахавана на .
Прызнанне Апроч значнай колькасці іншых узнагарод, Інге Леман атрымала ступені ганаровага доктара Калумбійскага ўніверсітэта у Нью-Ёрку (1964) і Капенгагенскага ўніверсітэта (1968), а таксама стала членам шматлікіх навуковых таварыстваў.
У 1997 годзе Амерыканскі геафізічны саюз устанавіў медаль у гонар Інге Леман «за выдатны ўклад у разуменне структуры, саставу і дынамікі зямной мантыі і ядра».
Спасылкі
Катэгорыя:Сейсмолагі Катэгорыя:Вучоныя Даніі