Канфедэра́цыя (, , ) — палітычны саюз, кожны член якога захоўвае незалежнасць. Форма дзяржаўнага ладу або грамадскай арганізацыі. Дзяржава-канфедэрацыя мае ўласныя органы дзяржаўнай улады і кіравання, але адначасова стварае спецыяльныя органы для каардынацыі дзейнасці ў пэўных, дакладна вызначаных сферах (перш за ўсё ваеннай, радзей знешне і ўнутрана палітычнай, эканамічнай і іншых сферах).
Прыкметы канфедэрацыі Адсутнасць агульнай для ўсёй канфедэрацыі адзінай тэрыторыі і дзяржаўных меж. Адсутнасць агульных заканадаўчых органаў і сістэмы кіравання. Адсутнасць агульнай для ўсіх удзельнікаў канстытуцыі, заканадаўства, грамадзянства, фінансавай сістэмы. Адсутнасць суверэнітэту канфедэрацыі, але захаванне міжнароднага статусу ўдзельнікаў. Наяўнасць агульнага канфедэратыўнага органа, які складаецца з дэлегатаў суверэнных дзяржаў. Рашэнні агульных канфедэратыўных органаў ажыццяўляюцца па прынцыпе кансэнсусу. Магчымасць выхаду са складу канфедэрацыі.
Гісторыя Самым яскравым прыкладам існавання канфедэрацыі прынята лічыць Швейцарыю. Такі дзяржаўны лад яна набыла пасля таго, як 1 жніўня 1291 года тры швейцарскія кантоны падпісалі «Саюзны ліст». Цікава, што калі ў 1798 годзе Францыя акупавала Швейцарыю і пераўтварыла яе ва унітарную Гельветычную Рэспубліку, унітарны лад не прыжыўся ў былой канфедэрацыі і ўжо ў 1803 годзе Францыі прыйшлося вярнуць «адабраную» дэцэнтралізаваную сістэму ўлады. Аднак ужо ў сярэдзіне XIX стагоддзя працэс федэралізацыі Швейцарыі набраў вялікія абароты. Прыкладам таго можа служыць прыгнечанне спробы сецэсіі сямі кантонаў у 1847 годзе.
На сённяшні дзень ніводную дзяржаву нельга назваць строга канфедэратыўнай. Пры гэтым канфедэратыўная думка развіваецца досыць актыўна. Развіццё прыкмет канфедэрацыі адбываецца не ў выніку працэсаў дэцэнтралізацыі ўнутры вялікіх дзяржаў, а ў выніку аб’яднання дзяржаў.
Дзяржавы-канфедэрацыі Швейцарыя, нягледзячы на сваю афіцыйную назву — Швейцарская Канфедэрацыя — у наш час уяўляе сабой класічную федэрацыю, хоць шматлікія стагоддзі (1291—1848) сапраўды была канфедэрацыяй.У 1861—1865 гадах існавалі Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі. Фактычнай канфедэрацыяй з’яўляецца Боснія і Герцагавіна. Дэйтанскае пагадненне і заснаваная на ім канстытуцыя краіны называюць яе суб’екты этнітэтамі (арт. 1, п. 3), прама не гаворачы звязаны яны федэратыўнай ці канфедэратыўнай сувяззю (пад Федэрацыяй, якая фігуруе ў дакуменце, заўсёды маецца на ўвазе мусульмана-харвацкая Федэрацыя Босніі і Герцагавіны, а не Боснія і Герцагавіна ў цэлым). Дэ-факта БІГ з’яўляецца асіметрычнай канфедэрацыяй без права суб’ектаў на сецэсію. Мяккай, «рыхлай» канфедэрацыяй лічаць Еўрапейскі саюз, хоць заканадаўча гэта не замацавана. Пры распадзе СССР увосень 1991 года прапаноўвалася стварыць канфедэратыўны Саюз Суверэнных Дзяржаў (ССД), які ў першапачатковых варыянтах праекта Саюзнага дагавора (да ДКНС) меркаваўся як мяккая федэрацыя. Сучасная Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД) з’яўляецца не канфедэрацыяй, а міжнароднай (міждзяржаўнай) арганізацыяй. Апошнімі з якія існавалі канфедэрацый былі Сербія і Чарнагорыя (Сербія+Чарнагорыя, 2003—2006), Сенегамбія (Сенегал+Гамбія, 1982—1989), Саюз Афрыканскіх Дзяржаў (Малі+Гана+Гвінея, 1960—1962). Нягледзячы на назвы, фактычнымі канфедэрацыямі былі Аб’яднаная Арабская Рэспубліка (Егіпет+Сірыя, 1958—1961; Егіпет+Сірыя+Ірак, 1963), Арабская Федэрацыя (Ірак+Іарданія, 1958) , Федэрацыя Арабскіх Рэспублік (Егіпет+Сірыя+Лівія, 1971), Арабская Ісламская Рэспубліка (Лівія+Туніс, 1974). У канцы 1980-х гадоў прэзідэнт КНДР Кім Ір Сен прапанаваў арганізаваць Дэмакратычную Канфедэратыўную Рэспубліку Каро ў складзе Паўночнай і Паўднёвай Карэі. Своеасаблівай формай канфедэрацыі з’яўляюцца уніі-манархіі, у якіх пад уладай адзінага манарха аб’яднаны самастойныя, незалежныя дзяржавы. Апошнія з канфедэрацый-уній — Аўстра-Венгрыя да 1918 года і Швецыя і Нарвегія да 1905 года. Яшчэ адной формай канфедэрацыі з’яўляецца свабодная асацыяцыя з нераўназначных членаў, пры якой малая дзяржава давярае частку сваіх уладных паўнамоцтваў большай дзяржаве.
Іншыя значэнні Слова канфедэрацыя ў значэнні «саюз» выкарыстоўваецца ў назвах рознага роду арганізацый — Азіяцкая канфедэрацыя футбола, Усеагульная канфедэрацыя працы (Францыя), Канфедэрацыі таварыстваў спажыўцоў, Нацыянальная канфедэрацыя пакавальнікаў і г.д. Канфедэрацыя ў Рэчы Паспалітай — часавыя аб’яднанні ўзброенай шляхты (XVI—XVIII стст.).
Катэгорыя:Формы дзяржавы