Мышка — рака ў Мінску, што на сучасных картах пазначаная як левы прыток Лошыцы.
Паводле карты 1933 г. пачыналася за былой вёскай Сухарава, а ў раёне цяперашняга мікрараёна Брылевічы сцякалася з карацейшай рэчкай, што ўцякала справа. Урэшце Лошыца ўпадае ў Свіслач.
Дакумент 1557 г. (размежаванне земляў менскіх гарадскіх і земляў шляхецкіх) Лошыцай называе менавіта гэтую рэчку, што цячэ праз Пятроўшчыну і мае пачатак каля Сухарава, але не згадвае ні рэчкі з назвай Мышка, ні назвы правага прытоку:«Тою ж речкою Лошицою уверхъ, которая делит кгрунты местские до прудца Петровского, где и двор за речкою. От того прудца через дорогу, тою ж речкою, которая идет з Менска до Вовъчкович. Через тую дорогу переехавши по двор Сухоровский пана Коревича до узникля тоеж речки Лошыцы. От узникли пошли логом ажъ до Чортова каменя, на котором знаки ест, от каменя Чорътова логомъ ку узречью вверхъ речки Дививелки, прозываемой Тарасовки»Менскія акты. Выпуск першы (XV—XVIII ст.). — Менск, 1931. — С. 22..Да 1960-х гадоў рэчка лічылася добрым месцам адпачынку і рыбалкі. Падчас Другой сусветнай вайны побач ракі размяшчалася нямецкая гаспадаркаРека Мышка // Сайт «Твоя столица — Минск».
У 1960-х гадах пачалося абмяленне з прычыны будаўнічых і воднаінжынерных работ у наваколлі. Даўжыня ракі скарацілася з 7 да 2 км. Рака фактычна пераўтворана ў вадасховішча па аналогіі з ракой Слепняй на ўсходзе МінскаРечка Мышка // Сайт «Минск старый и новый».
Крыніцы
Спасылкі
Рака Мышка на фотаграфіях // Минск старый и новый Исчезнувшие реки Минска // Репортаж телеканала СТВ
Гл. таксама Водна-зялёны дыяметр Мінска
Катэгорыя:Рэкі Мінска Катэгорыя:Басейн Свіслачы (прыток Бярэзіны)