Сяргéй Эдуáрдавіч Налівáйка (нар. 1973, г. , Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (2014—2024).

Біяграфія У 1995 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. У 1995—2003 гадах працаваў на розных пасадах у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па г. Бабруйску.

У 2003—2005 гадах — намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска. У 2005 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2005—2010 гадах — начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кастрычніцкім раёне Магілёва.

З 2010 года — першы намеснік міністра па падатках і зборах. З 27 снежня 2014 года — міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра.

2 снежня 2024 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Магілёўскай вобласціМіністр культуры, памочнік Прэзідэнта, кіраўнікі кампаній і намеснікі міністраў. Падрабязнасці кадравага дня ў кіраўніка дзяржавы.

Спасылкі Біяграфія на старонцы Беларускага тэлеграфнага агенцтва

Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Міністры па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ