Андрэас Іваншыц (, ; нар. , Айзенштат, Аўстрыя) — аўстрыйскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Аўстрыі (2003—2014).
Кар’ера
Раннія гады Андрэас Іваншыц нарадзіўся ў сям’і градзішчанскіх харватаў, якія кампактна пражываюць у Бургенландзе. Займацца футболам ён пачаў у мясцовай камандзе «Баўмгартэн», дзе правёў увогуле дзевяць гадоў.
«Рапід» Затым скаўты сталічнага клуба «Рапіда» заўважылі яго талент і ў 1998 годзе Іваншыц заключыў свой першы прафесійны кантракт з чэмпіёнамі Аўстрыі. Яму было ўсяго 16 гадоў, калі ён упершыню выйшаў на поле ў футболцы «Рапіда» — у кубкавым матчы супраць «Рансгофена» 26 кастрычніка 1999 года. У аўстрыйскай Бундэслізе Іваншыц дэбютаваў у 2000 годзе, у матчы супраць «Зальцбурга». У наступныя гады ў 177 матчах за венскі клуб ён забіў 27 мячоў, стаўшы ўладальнікам чэмпіёнскага тытула ў сезоне 2004/05. У 2003 годзе Андрэас быў прызнаны найлепшым футбалістам года ў Аўстрыі.
«Рэд Бул» У студзені 2006 года футбаліст перайшоў у «Рэд Бул» з Зальцбурга, але прабыў там усяго палову сезона, бо ўжо ў жніўні ён адправіўся на правах арэнды ў адзін з вядучых грэчаскіх клубаў — афінскі «Панатынаікос».
«Панатынаікос» Па заканчэнні тэрміна арэнды, 20 чэрвеня 2008 года Іваншыц пагадзіўся падпісаць з «Панатынаікосам» новае сталае пагадненне.
«Майнц» У жніўні 2009 года перайшоў у клуб нямецкай Бундэслігі «Майнц 05», спачатку на правах арэнды, а ў 2011 годзе права на Іваншыца былі выкуплены «Майнцам» цалкам«Andreas Ivanschitz endgültig ein Mainzer» . 1. FSV Mainz 05..
«Левантэ» У чэрвені 2013 года падпісаў кантракт з іспанскім клубам «Левантэ». 11 чэрвеня 2015 стала вядома, што Іваншыц і «Левантэ» дамовіліся аб датэрміновым скасаванні кантракта, які павінен быў дзейнічаць яшчэ годИваншиц расторг контракт с «Леванте». by.tribuna.com. .
Апошнія гады У жніўні 2015 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з клубам амерыканскай МЛС «Сіэтл Саўндэрс»Иваншиц перешел в «Сиэттл Саундерс». by.tribuna.com. . У студзені 2017 года вярнуўся ў Еўропу, стаўшы іграком пльзенскай «Вікторыі». Пакінуў чэшскі клуб па заканчэнні сезона 2017/18.
У лістападзе 2018 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры.
Нацыянальная зборная У зборнай Аўстрыі Андрэас дэбютаваў 26 сакавіка 2003 года ў матчы супраць зборнай Грэцыі, ён быў выкліканы ў каманду тагачасным трэнерам зборнай Гансам Кранклем. У адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць зборнай Чэхіі, які адбыўся 11 кастрычніка 2003 года, Іваншыц упершыню надзеў капітанскую павязку зборнай і стаў такім чынам ва ўзросце 19 гадоў і 361 дзень самым маладым капітанам у гісторыі аўстрыйскай нацыянальнай зборнай.
Дасягненні «Рапід» Чэмпіён Аўстрыі: 2005
«Вікторыя» Чэмпіён Чэхіі: 2018
Асабістае жыццё Іваншыц паходзіць з музычнай сям’і, таму грае на розных музычных інструментах у свой вольны час.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Аўстрыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Аўстрыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Пльзень Катэгорыя:Ігракі ФК Сіэтл Саўндэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Левантэ Катэгорыя:Ігракі ФК Майнц 05 Катэгорыя:Ігракі ФК Панатынаікос Катэгорыя:Ігракі ФК Рэд Бул Зальцбург Катэгорыя:Ігракі ФК Рапід Вена