Сме́дарава () — горад у Сербіі, размешчаны пры зліцці Маравы і Дуная, за 50 км ад Бялграда. З'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам акругі Падунаўе і абшчыны Смедарава.

Гісторыя thumb|left|200px|Смедараўская крэпасць, краявід на Дунай са сцен крэпасці. У Сярэднявеччы горад быў сталіцай і самым буйным горадам Сербіі. Смедараўская крэпасць, пабудаваная ў XV стагоддзі, у наш час з'яўляецца адной з галоўных славутасцей горада.

У 1458 годзе горад быў цалкам захоплены Асманскай імперыяй і ў 1459 годзе ператвораны ў Санджак Смедарава.

У 1805 годзе падчас Першага сербскага паўстання Карагеоргій прыняў капітуляцыю ў турэцкага каменданта, але ў 1813 годзе паўстанне было падушана.

5 чэрвеня 1941 года выбух нямецкіх боепрыпасаў панёс жыцці каля 3000 чалавек і амаль цалкам разбурыў горад. Была моцна пашкоджана крэпасць.

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва 77 808 чал. (перапіс 2002).

Этнічны склад насельніцтва горада: тут пражывае 58,2 тыс. сербаў (93 %), 1,6 тыс. цыган (3 %) і 0,5 тыс. чарнагорцаў (1 %)

Эканоміка Смедарава — адзін з галоўных прамысловых цэнтраў Сербіі. Тут знаходзіцца найбуйнейшы сталеплавільны завод краіны SARTID. Таксама прадстаўлена вытворчасць будаўнічых машын і іншыя галіны машынабудавання. Развіта харчовая прамысловасць, перш за ўсё вінаробная і мукамольная.

Смедарава — буйны прамысловы порт на Дунаі.

Спорт У горадзе існуе футбольны клуб «Смедарава».

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Афіцыйная старонка

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Сербіі