Бі Бі Кінг (; сапраўднае імя Райлі Бі Кінг, ; 16 верасня 1925, Іта Бена, Місісіпі — ) — амерыканскі блюзавы гітарыст, спявак, аўтар песень. Аматары называюць яго каралём блюзу.
Біяграфія
«Люсіль» У сярэдзіне 50-х, падчас аднаго з канцэртаў, сярод прыхільнікаў Кінга адбыўся канфлікт. Паміж двума мужчынамі завязалася бойка, падчас якой была перакулена газавая печка. У зале пачаў распаўсюджвацца агонь. Бі Бі паспяшаўся сысці з ахопленага агнём будынка разам з усімі, але пасля згадаў, што пакінуў унутры сваю гітару. Гэтая акустычная гітара была яго любімым інструментам, нягледзячы на тое, што каштавала ўсяго 30$. З рызыкай для жыцця ён вярнуўся за ёю. Пазней высветлілася, што бойка адбылася з-за кабеты, якую звалі Люсіль, і Бі Бі Кінг вырашыў так назваць сваю гітару, каб ніколі не здзяйсняць «такіх вар'яцкіх учынкаў, як бойка з-за кабеты»B.B. King: Lucille Speaks 15 000 канцэртаў на гітары з жаночым імем, Наша Ніва.
Пасля таго, як арыгінальная гітара Люсіль была скрадзена з багажніка яго аўтамабіля (дакладная дата невядомая), кожную сваю наступную гітару фірмы Gibson музыка называе гэтаксама. А напачатку ў газетнай абвесцы Бі Бі абяцаў узнагароду ў 20 000$ за вяртанне скрадзенай гітары. Цяпер музыка гатовы аддаць 900 000$ за тое, каб атрымаць яе назад.
28 ліпеня 2007 адбыўся другі фестываль Crossroads Guitar Festival, арганізаваны Эрыкам Клэптанам. У ім адыграў Кінг і яшчэ 20 гітарыстаў, каб сабраць сродкі для Цэнтра Crossroads Centre лячэння залежнасцей. Падчас канцэрту ў Чыкага ён выканаў «Paying the Cost to Be the Boss», «Rock Me Baby» і «Thrill is Gone» з , і Губертам Самлінам.
Памёр 14 мая 2015 года ў Лас-Вегасе ад цукровага дыябету.
Дыскаграфія год За сваё жыццё Бі Бі Кінг запісаў 43 альбомы. ГодАльбомФірмаЗаўвагіНайвышэйшая пазіцыя ў чартахСертыфікацыяЗШАUS R&BUS JazzUS BluesSWI1957Singin' the Blues Crown------1958The Blues Crown------1960My Kind of Blues EMI, Capitol------1965Live at the Regal (live) ABC, потым MCA-78----1968Lucille MCA-192----1969Live & Well MCA-561117--1969Completely Well ABC-385---1970Indianola Mississippi Seeds MCA-2687--1971Live in Cook County Jail MCA-2513--1971B. B. King in London MCA-5715---1971Guess Who MCA-6514---1972L.A. Midnight ABC-5321---1974Together for the First Time ABC(з Бобі Бландам)432---1975Lucille Talks Back Universal Special Products кампіляцыя-----1976Bobby Bland and B. B. King Together Again...Live MCA-739---1977King Size ABC-15434---1978Midnight Believer MCAз The Crusaders12427---1979Take It Home MCA-11222---1980Now Appearing at Ole Miss MCAlive1624521--1981There Must Be a Better World Somewhere MCA«Грэмі» як найлепшы этнічны ці традыцыйны запіс (1982)13126---1982Love Me Tender-------1983Why I Sing the BluesMCAlive-----1985Six Silver StringsMCA--3223--1990B. B. King and Sons Live-live-----1991Live at San QuentinMCAlive, «Грэмі» як найлепшы запіс у стылі традыцыйнага блюзу (1991)-----1991Live at the ApolloGRPlive, «Грэмі» як найлепшы альбом у стылі традыцыйнага блюзу (1992)-----1991There Is Always One More Time---76---1991Bacon Double Cheeseburger-------1992King of the BluesMCAbox set compilation-----1995Lucille & FriendsMCAз U2, , Джонам Лі Гукерам, Рынга Старам і інш-----1997Deuces WildMCAальбом дуэтаў з Эрыкам Клэптанам, The Rolling Stones, Дэвідам Гілмарам, Джо Кокерам і інш.73--133Канада:"плятынавы"ЗША:«залаты»1998Blues on the BayouMCA «Грэмі» як найлепшы альбом у стылі традыцыйнага блюзу (2000)186--2-1999Live in JapanMCAзапісаны ў 1971 годзе-----1999Let the Good Times RollMCA----2-2000Riding with the KingDuck, Repriseз Эрыкам Клэптанам «Грэмі» як найлепшы альбом у стылі традыцыйнага блюзу (2001)3---3Аўстрыя:"залаты"Канада:"плятынавы"ЗША:2x плятынавы2000Makin' Love Is Good for YouMCA----2-2003ReflectionsMCA-165--2-2005The Ultimate Collection-кампіляцыя-----2005B. B. King & Friends: 80Geffen-45--1782007The Best of the Early YearsAce Recordsкампіляцыя-----2008Live at the BBC-----1-2008One Kind FavorGeffen«Грэмі» як найлепшы альбом у стылі традыцыйнага блюзу (2009)37--178
Відэаграфія The Electric B. B. King — His Best (1960) Great Moments with B. B. King (1981) Rattle and Hum (1988) Бі Бі Кінг з’явіўся ў фільме, выконваючы партыю гітары ў песне «When Love Comes to Town». The King of the Blues: 1989 (1988) Got My Mojo Working (1989) King of the Blues (Бокс Сет, 1992) Why I Sing the Blues (1992) Blues Brothers 2000 (1998) Live in The Jazz Channel (2001) Martin Scorsese Presents the Blues: B. B. King (2003) Ultimate Collection (2005) B. B. King: Live (2008) B. B. King Live in Africa '74 (Shout! Factory) (2009) — канцэрт «Rumble In The Jungle»
Узнагароды Ганаровы доктар музыкі Ельскага Універсітэта (1977) Уключаны ў залю славы Блюзу (1980) Уключаны ў Залю славы рок-н-рола (1987) Нацыянальны медаль ЗША за заслугі ў мастацтве (1990) Прэзідэнцкі медаль Свабоды (2006) На сённяшні дзень Бі Бі Кінг атрымаў 17 грэмі, у тым ліку за найлепшы папулярны выступ у стылі «поп» за кампазіцыю «Auld lang syne» ў 2003 годзе.
Спасылкі
BBKing.com — Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола Катэгорыя:Блюзавыя музыканты Катэгорыя:Бі Бі Кінг Катэгорыя:Пераможцы MTV Video Music Awards Катэгорыя:Члены Залы славы блюзу