Канча́ні. Сустракаецца таксама варыянт Каньча́ні (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.

Гісторыя У 1770 годзе вёска, 15 сем’яў, у складзе Мядзельскага староства Віленскага ваяводства Рэчы Паспалітай. У 1868 годзе вёска Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 13 двароў, 157 жыхароў. У 1904 годзе ў вёсцы 192 жыхары, з 1901 года тут працавала школа граматы. У 1908 годзе 33 двары, 198 жыхароў. У 1921 годзе вёска ў складзе гміны Мядзел Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 39 двароў, 181 жыхар. У 1921 годзе — 39 двароў, 175 жыхароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 44.. З 12 кастрычніка 1940 года ў Старагабскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. У 1940 годзе 39 двароў, 187 жыхароў. У 1948 годзе ў вёсцы быў створаны калгас «Шлях Ільіча». З 19 красавіка 1954 года вёска ў складзе калгаса «Шлях Ільіча» (цэнтр — вёска Зані).

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Старагабскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 122 жыхара (1960) 3 двары, 6 жыхароў (1997)

Спасылкі

Катэгорыя:Слабадскі сельсавет (Мядзельскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна