міні|Луцыя Балзукевіч. Абраз «Святы Губерт», 1934, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Новы Двор. 1934 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі Май—ліпень — персанальная выстаўка мастака Якава Кругера да 65-годдзя са дня нараджэння і 40-годдзя творчай дзейнасці. Экспанавалася 49 твораў (Мінск, Дом мастака). Адкрыта Першая выстаўка мастацкага афармлення кнігі ў БССР
З’явіліся Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (Вята) — помнік архітэктуры беларускага народнага дойлідства. Касцёл Маці Божай Ружанцовай (Солы) — помнік архітэктуры мадэрну.
Нарадзіліся 9 красавіка — Леанід Асядоўскі (пам. 1990), беларускі жывапісец, адзін з чатырох стваральнікаў дыярамы «Мінскі кацёл» (1969—1972) у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 5 мая — Мiкалай Казакевiч (пам. 2021), беларускі мастак – жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000) 8 мая — Мікола Ганчароў (пам. 1991), беларускі графік, мастацтвазнавец, пісьменнік 19 верасня — Генадзь Галубовіч (пам. 1992), беларускі кніжны графік і ілюстратар 11 кастрычніка — Язэп Крупскі (пам. 2014), беларускі мастак
Памерлі Якаў Балглей (нар. 1891), французскі мастак Парыжскай школы і гравёр, выхадзец з Беларусі Арон Касталянскі (нар. 1891), беларускі мастак
Галерэя твораў
Катэгорыя:1934 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь