Сацыялістычная партыя Сербіі () — адна з найстарэйшых партый посткамуністычнай Югаславіі. Утворана 16 ліпеня 1990 года ў выніку зліцця Саюза камуністаў Сербіі з некалькімі сацыялістычнымі рухамі. Першым лідарам партыі стаў Слабадан Мілошавіч.

У 90-я гады партыя была кіруючай у Сербіі і Чарнагорыі. На выбарах 1990 года партыя атрымала больш за палову галасоў выбаршчыкаў, на наступных выбарах у 1992, 1993 і 1997 гадах таксама атрымлівала большасць галасоў.

Пасля Бульдозернай рэвалюцыі сацыялісты перайшлі ў апазіцыю. У 2001 годзе партыя была абезгалоўлена з-за экстрадыцыі Слабадана Мілошавіча ў Гаагу. У 2003-2007 гадах рэйтынг партыі ўвесь час вагаўся на ўзроўні 5-6%.

На выбарах 2008 года партыя атрымала 7,6% галасоў, што дазволіла разлічваць на стварэнне антыпрэзідэнцкага ўрада радыкалаў, дэмакратаў Воіслава Каштуніцы і сацыялістаў. Аднак насуперак усім чаканням, нацыяналістычная Сацыялістычная партыя сфарміравала кааліцыю з процілеглай ёй па ідэалогіі і традыцыях праеўрапейскай Дэмакратычнай партыяй Тадзіча і яе саюзнікамі. Гэта спарадзіла мноства спекуляцый і чутак пра тое, што дэмакраты маглі заплаціць сацыялістам некалькі мільёнаў дынараў за стварэнне кааліцыі для захавання ўлады, паколькі пасля выбараў магчымасць фарміравання антызаходняй кааліцыі ва ўрадзе была як ніколі ў незалежнай Сербіі вялікая, што азначала б кардынальную змену знешняй палітыкі Сербіі, у тым ліку ў адносінах з Захадам і ЕС.

Да 2006 года падтрымлівала цесныя сувязі з «Югаслаўскімі левымі» — аб'яднаннем 23 камуністычных і посткамуністычных груп былой Югаславіі, якія ўзначальваюцца жонкай Мілошавіча. Цяпер дамагаецца ўступіць у Сацыялістычны інтэрнацыянал, аднак гэтаму супрацьстаіць Сацыял-дэмакратычная партыя Босніі і Герцагавіны і шэраг іншых членаў Сацінтэрна.

З 2012 уваходзіць у склад кааліцыйнага ўрада Прагрэсіўнай партыі Сербіі, Сацыялістычнай партыі Сербіі, рухі Г17, Партыі пенсіянераў, Новай Сербіі.

Статыстыка на парламенцкіх выбарах + Вынікі СПС на парламенцкіх выбарах Год % Месцаў у Скупшчыне 1990 1 месца 52,55 194 1992 1 месца 28,77 101 1993 1 месца 42,09 123 1997 1 месца 34,26 110 2000 2 месца 12,83 37 2003 7 месца 7,61 22 2007 5 месца 5,64 16 2008 4 месца 7,58 11 2012 3 месца 14,53 44

Спасылкі Афіцыйны сайт партыі

Катэгорыя:Палітычныя партыі Сербіі С Катэгорыя:Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1990 годзе