Кругаво́д — возера ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці, за 17 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Лоеў, за 1 км на ўсход ад вёскі Цясны, на правабярэжнай пойме ракі Дняпра.

Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 1,9 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 3,95 км.

Возера старычнае, серпападобнай формы. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, пясчаныя, пад хмызняком. На поўначы злучана пратокай з Дняпром.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Лоеўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дняпра