Бяздоннае — возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, за 14 км на захад ад горада Віцебск, за 1 км на паўночны захад ад вёскі Навасёлкі, у басейне ракі Заходняя Дзвіна.
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,18 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,42 км.
Размешчана сярод лесу. На поўдні ўзвышанай градой аддзелена ад возера Белае.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна