Злу́чнік — службовая часціна мовы, якая злучае аднародныя члены сказа, часткі складанага сказа ці цэлыя сказы.
Не скланяюцца, не спрагаюцца і не з’яўляюцца членамі сказа. Не маюць самастойнага лексічнага значэння, выражаюць сэнсавыя адносіны паміж сінтаксічнымі адзінкамі.
Класіфікацыя Паводле марфемнай структуры злучнікі бываюць: невытворныя — непадзельныя марфалагічна і не суадносяцца са знамянальнымі часцінамі мовы: і, а, ды, бо, ці; вытворныя — словаўтваральна звязаны са знамянальнымі часцінамі мовы: што, толькі, дый.
Паводле структуры вылучаюць злучнікі: простыя: нібыта, калі, таму; састаўныя: таму што, для таго каб, як быццам.
У залежнасці ад спосабу выкарыстання злучнікі дзеляцца на: адзіночныя: а, але, затое; паўторныя: і … і, або … або, ці … ці; парныя: не столькі … колькі, калі … то, не толькі … але і.
Паводле функцыянальнага значэння адрозніваюць наступныя злучнікі: злучальныя — звязваюць раўнапраўныя сінтаксічныя адзінкі: спалучальныя: і, ды (= і), і … і, як … так і, колькі … столькі і; супастаўляльныя (супрацiўныя): а, ды (= але), але, аднак, ж (жа), затое, а то, не тое што … а, не тое што … але; пералічальна-размеркавальныя: ці, ці … ці, або, альбо … альбо, то … то, ці то … ці то, не то … не то; градацыйныя: не столькі … колькі, не тое каб … а; далучальныя: таксама, прытым, прычым;
падпарадкавальныя — звязваюць сінтаксічныя адзінкі, з якіх адна паясняе другую: часавыя: калі, пакуль, толькі, ледзь; умоўныя: калі, калі б, каб, раз; прычынныя: бо, таму што, з-за таго што, ад таго што; мэтавыя: каб, абы, з тым каб; уступальныя: хаця, хоць, няхай, нягледзячы на тое што; выніковыя: так што; параўнальныя: як, быццам, нібы, як бы; тлумачальныя (паясняльныя): што, каб, як бы, быццам бы, гэта значыць, а іменна.
У ролі злучнікаў бываюць і злучальныя словы — займеннікі і прыслоўі (які, дзе, што).
Літаратура Злучнік // С. 93. Н. В. Васильева. Союз // Лингвистический энциклопедический словарь. — : «Советская энциклопедия», 1990.
Катэгорыя:Часціны мовы