Ме́лкае — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці, за 26 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, каля вёскі Замялочча, у басейне ракі Заходняя Дзвіна.
Плошча паверхні 0,39 км². Даўжыня 1,38 км, найбольшая шырыня 0,57 км. Найбольшая глыбіня 2,6 м, сярэдняя — 2,0 м. Даўжыня берагавой лініі 3,95 км. Аб’ём вады ў возеры 0,77 млн м³. Плошча вадазбору 14,1 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, спадзістыя, разараныя, на паўночным захадзе пад хмызняком. Заходнія схілы стромкія, вышынёй 10—12 м. Берагі сплавінныя (шырыня сплавіны да 30 м), параслі хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Уздоўж паўднёва-ўсходніх і паўночна-заходніх берагоў дно высцілаюць пяскі і апясчаненыя адклады. Возера эўтрофнае. Па ўсёй плошчы зарастае падводнай расліннасцю. Упадаюць 4 ручаі, выцякае ручай у возера Доўгае.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Бешанковіцкага раёна