Сейд (саам.: seidd, sieidi, , , ) — археалагічны аб'ект, старажытнае сакральнае месца. Звычайна ўяўляе сабою натуральныя або штучныя канструкцыі з камянёў. Сейды распаўсюджаны на поўначы Еўропы.

Сейды звычайна звязваюць з традыцыйнымі вераваннямі саамаў. Лічыцца, што яны месціліся каля саамскіх паселішчаў і з'яўляліся цэнтрамі ахвярапрынашэнняў.

Спасылкі

Сейды Лапландыі Сейды Карэліі Сейды Кольскага паўвострава

Катэгорыя:Мегаліты Еўропы