«Фехервар» () — венгерскі футбольны клуб з горада Секешфехервар.
Гісторыя Клуб заснаваны ў 1941 годзе. З 1968 па 2018 гады большую частку часу клуб насіў назву «Відэатон», 1 ліпеня 2018 года быў перайменаваны ў «МОЛ Відзі». З ліпеня 2019 года клуб зноў змяніў назву на «Фехервар» (або «МОЛ Фехервар»)
Галоўным дасягненнем на еўрапейскай футбольнай арэне стаў выхад у фінал Кубка УЕФА 1985 года, у якім венгерскі клуб прайграў мадрыдскаму «Рэалу».
Дасягненні Чэмпіянат Венгрыі: Чэмпіён (3): 2010/11, 2014/15, 2017/18 2-е месца (8): 1975/76, 2009/10, 2011/12, 2012/13, 2015/16, 2016/17, 2018/19, 2019/20
Кубак Венгрыі: Пераможца (2): 2005/06, 2018/19 Фіналіст (5): 1981/82, 2000/01, 2010/11, 2014/15, 2020/21
Кубак лігі: Пераможца (3): 2007/08, 2008/09, 2011/12 Фіналіст (2): 2012/13, 2013/14
Суперкубак Венгрыі: Пераможца (2): 2011, 2012 Фіналіст (3): 2006, 2010, 2015
Спасылкі Афіцыйны сайт
Фехервар