Геральдычная лілея (, даслоўна «кветка лілеі», або лілея) — гербавая фігура. Флёр-дэ-ліс адпавядае сімвал ⚜(U+269C) Юнікода.
У Францыі Паводле французскай легенды, кароль франкаў Хлодвіг звярнуўся ў 496 годзе ў хрысціянства, пасля чаго анёл даў яму залатую лілею як знак ачышчэння. У іншым варыянце легенды сцвярджаецца, што Хлодвіг узяў сабе ў якасці эмблемы лілею пасля таго, як гарлачыкі ў Рэйне падказалі яму бяспечнае месца, дзе можна перайсці раку ўброд, дзякуючы чаму ён атрымаў перамогу ў бітве.
Лілея, якая часта разглядаецца як сімвал Дзевы Марыі, да канца Сярэднявечча стала ў Францыі эмблемай каралеўскай улады. Так, Людовік VII выкарыстоўваў яе на сваім шчыце, і мяркуюць таксама, што французскае слова lys з'яўляецца скарачэннем ад LouisФлёр-дэ-ліс.
Прынамсі адзін карабель Галісцкіх ваенна-марскіх сіл называўся . Гэта імя таксама выкарыстоўваў Віктор Гюго для аднаго з персанажаў рамана Сабор Парыжскай Божай Маці.
Варта адзначыць, што паводле апошніх даследаванняў гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў і батанікаў, геральдычнай лілеяй, эмблемай французскага каралеўскага двара, з'яўляецца не лілея, а касач. На гербе Фларэнцыі таксама намаляваны стылізаваная кветка касача.
Спасылкі
The Fleur-de-lis The Origin of the Fleur-de-Lis
Катэгорыя: хрысціянскія сімвалы Катэгорыя:Манархія Францыі Катэгорыя:Арнамент