Антыпа́тр I () — сын цара Македоніі Касандра (часам таксама Антыпатр II) і цар Македоніі ў 294 да н.э.

Яго суправіцелем быў яго брат Аляксандр V. Антыпатр I выгнаў брата і забіў сваю маці Фесалоніку, таму што тая падтрымлівала Аляксандра V. Кіраваў пры падтрымцы Лісімаха, на дачцэ якога Эўрыдзіцы быў жанаты.

Аляксандр з дапамогай цара Эпіра Піра і дыядоха Дэметрыя Паліяркета здолеў вярнуць сабе ўладу над большай часткай Македоніі. Пасля гэтага Дэметрый Паліяркет забіў Аляксандра, а Антыпатр бег да свайго цесця Лісімаха, але не знайшоў у Лісімаха падтрымкі: той загадаў забіць яго ў (288 да н.э.).

Катэгорыя:Цары македонскія Катэгорыя:Военачальнікі Македоніі Катэгорыя:Дыядохі Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы III стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Мацізабойцы