Мак-І́нташ (; ), або Ма́кінташ () — шатландскае прозвішча, першапачаткова членаў аднайменнага клана (гл.: Кланы Шатландыі).

Асобы Джон Мак-Інташ (, 1777—1846) — стваральнік сорту яблыкаў «Макінташ». Сесілія Мак-Інташ (, нар. 1979) — аўстралійская бабслеістка. Чарлз Макінташ, хімік (; 1766—1843) — шатландскі хімік і вынаходнік. Чарлз Рэні Макінташ (; 1868—1928) — шатландскі архітэктар, мастак і дызайнер, родапачынальнік стылю мадэрн у Шатландыі. Энеас Макінташ (; 1879—1916) - афіцэр Брытанскага гандлёвага флоту, падарожнік.

Іншае Макінто́ш () — лёгкае летняе паліто. Назва паходзіць ад прозвішча Чарлза Макінташа. Мак-Інташ () — папулярны ў Паўночнай Амерыцы сорт яблыкаў, названы ў гонар стваральніка, Джона Макінташа. Макінташ (Macintosh), Mac — лінейка камп'ютараў фірмы Apple. Назву атрымала ад сорту яблыкаў «Мак-Інташ».

Гл. таксама McIntosh Laboratory — амерыканскі вытворца аўдыётэхнікі. Кампанія заснавана ў 1949 годзе Фрэнкам Мак-Інташам.

Катэгорыя:Шатландскія прозвішчы