Даніэль Карвахаль (; нар. , , Іспанія) — іспанскі футбаліст, абаронца мадрыдскага «Рэала» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.
Кар’ера Даніэль з’яўляецца выхаванцам юнацкіх каманд футбольных клубаў «Леман» і мадрыдскага «Рэала».
У дарослым футболе дэбютаваў 2009 года выступамі за каманду клуба «Рэал Мадрыд Кастылья», у якой правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 67 матчах чэмпіянату. Большасць часу, праведзенага ў складзе фарм-клуба мадрыдскага «Рэала», быў асноўным іграком абароны каманды.
11 ліпеня 2012 года пасля няўдалай спробы зачапіцца за месца асноўнага іграка «Рэала», Карвахаль падпісаў кантракт на пяць гадоў з нямецкім клубам «Баер». Сума трансферу склала 5 млн еўра. У новым клубе адразу стаў асноўным іграком на правым флангу абароны нямецкай каманды. На працягу сезону адыграў за каманду з Леверкузена 32 матчы ў нацыянальным чэмпіянаце.
3 чэрвеня 2013 года стаў першым набыццём мадрыдскага «Рэала» ў летнім міжсезонні. Каралеўскі клуб выкупіў правы на свайго выхаванца, скарыстаўшыся опцыяй вярнуць іграка за фіксаваную плату, прапісанай у дамове, паводле якой Даніэль годам раней перайшоў у «Баер». Дэбютаваў у складзе мадрыдскага клуба 18 жніўня 2013 года ў пераможным матчы супраць «Рэал Бетыса» (2:1)Isco an instant hero. ESPN FC.
Дасягненні «Рэал»: Чэмпіён Іспаніі (3): 2017, 2020, 2022 Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2014, 2023 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (3): 2017, 2019/20, 2021/22 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (5): 2014, 2016, 2017, 2018, 2022 Уладальнік Суперкубка УЕФА (4): 2014, 2016, 2017, 2022 Пераможца клубнага чэмпіянату свету (5): 2014, 2016, 2017, 2018, 2022
Іспанія: Пераможца Лігі нацый УЕФА: 2023
Крыніцы
Спасылкі
Старонка на афіцыйным сайце «Рэала»
Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Кастылья Катэгорыя:Ігракі ФК Баер 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд