Ка́рлас Са́нчэс Марэ́на (; нар. , Кібда, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, апорны паўабаронца аргенцінскага клуба «Сан-Ларэнса». Ігрок нацыянальнай зборнай Калумбіі (2007—2018).

Клубная кар’ера Займаўся ў футбольнай акадэміі ў горадзе Медэльін, а пазней пераехаў у Мантэвідэа, дзе займаўся ў клубе «Данубіа». У 2005 годзе далучыўся да ўругвайскага клуба «Рывер Плэйт». У ліпені 2007 года падпісаў 5-гадовы кантракт з французскім клубам «Валансьен». 4 жніўня дэбютаваў у Лізе 1 хатнім матчам супраць клуба «Тулуза» (3:1). Улетку 2012 года кантракт Карласа скончыўся і ён пакінуў клуб, аднак пасля доўгіх і безвыніковых перамоў з англійскімі «Вест Бромвіч Альбіён» і «Болтан Уондэрэрс», ён вярнуўся ў «Валансьен», склаўшы новы кантракт з клубам.

16 жніўня 2013 года Санчэс перайшоў у склад клуба «Эльчэ», які на той момант толькі выйшаў у Ла Лігу. Сума трансферу склала 3,7 млн еўраEl Elche ficha al colombiano Carlos Sánchez. Las Provincias. Дэбютаваў у складзе новага клуба ўжо 29 жніўня ў стартавым матчы чэмпіянату супраць «Рэал Сасьедада»Zurutuza despierta a la Real. Marca.

Пасля сезона ў Іспаніі 15 жніўня 2014 года Санчэс перайшоў у склад англійскага клуба «Астан Віла»Carlos Sanchez interview: Midfielder ready to be a rock for Aston Villa revival. The Independent. У жніўні 2016 года, пасля вылету «Астан Вілы» з Прэм’ер-лігі, на правах арэнды стаў іграком «Фіярэнціны»Карлос Санчес перешел из «Астон Виллы» в «Фиорентину» . by.tribuna.com. Улетку 2017 года перайшоў у «Фіярэнціну» на трывалай аснове.

У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Эспаньёлу». У жніўні 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Вест Хэм Юнайтэд»«Вест Хэм» подписал хавбека сборной Колумбии Карлоса Санчеса. by.tribuna.com. Пакінуў каманду па заканчэнні кантракта ў ліпені 2020 года.

З сакавіка па чэрвень 2021 года выступаў за «Уотфард». У верасні 2021 года далучыўся да калумбійскага клуба «Санта-Фэ», а ў студзені 2023 года перайшоў у аргенцінскі «Сан-Ларэнса».

Міжнародная кар’ера 9 мая 2007 года дэбютаваў у складзе зборнай Калумбіі ў матчы супраць зборнай Панамы.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Калумбіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Калумбіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рывер Плэйт Мантэвідэа Катэгорыя:Ігракі ФК Валансьен Катэгорыя:Ігракі ФК Эльчэ Катэгорыя:Ігракі ФК Астан Віла Катэгорыя:Ігракі ФК Фіярэнціна Катэгорыя:Ігракі ФК Эспаньёл Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Уотфард Катэгорыя:Ігракі ФК Санта-Фэ Катэгорыя:Ігракі ФК Сан-Ларэнса