Эсек’е́ль Іва́н Лаве́сі (; нар. , Вілья-Габернадор-Гальвес, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2007—2016). Пасля з’яўлення на Апенінах шматлікія СМІ адразу ж далі яму мянушку «новы Марадона»Livewire Lavezzi sparks Napoli into life, before the inevitable. The Guardian.

Кар’ера

Клубная У 2003 годзе ва ўзросце 17 гадоў Лавесі перайшоў з каманды «Бока Хуніярс» у склад сталічнага «Эстудыянтэса», дзе за адзін сезон забіў 17 галоў у 39 матчах. У 2004 годзе за мільён еўра Лавесі набыў італьянскі клуб «Джэноа» і ён адразу ж быў аддадзены ў арэнду аргенцінскаму клубу «Сан-Ларэнса».

Пасля сезона ў Аргенціне ён вярнуўся ў «Джэноа», але з-за скандалу з дагаворнымі матчамі генуэзцаў адправілі ў Серыю C1, а Лавесі быў прададзены ў «Сан-Ларэнса» за 1,2 мільёна еўра.

5 ліпеня 2007 года «Напалі», які вярнуўся ў Серыю A і шукаў узмацнення для каманды, заключыў кантракт з Эсек’елем на 5 гадоў. Трансфер іграка каштаваў італьянскаму клуба 6 мільёнаў еўра, а Лавесі атрымаў у новай камандзе 7 нумар. У новай камандзе футбаліст адразу пачаў паказваць добрыя вынікі, у прыватнасці, ён зрабіў хет-трык у браму «Пізы» у матчы на Кубак Італіі. Свой першы гол у лізе ён правёў у браму «Удзінезэ» 2 верасня 2007 года. Пасля матча, які скончыўся перамогай «Напалі» з лікам 5:0, СМІ абвясцілі аб нараджэнні новай "неапалітанскай зоркі. 12 студзеня 2010 года Лавесі падоўжыў кантракт з «Напалі» да 2015 годаЛавесси продлил контракт с «Наполи» до 2015 года. Сhampionat.ru.

2 ліпеня 2012 года французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен» пацвердзіў інфармацыю аб падпісанні з Лавесі чатырохгадовага кантракту. Як паведамлялася, сума трансферу склала да 30 мільёнаў еўраLavezzi signs, Dani Alves & Moutinho could follow — how PSG are shaping up for a Champions League assault. Goal.com..

У лютым 2016 года перайшоў у кітайскі клуб «Хэбэй Чайна Форчун»Лавесси перешел из «ПСЖ» в «Хэбэй Чайна Форчун». by.tribuna.com.. У лістападзе 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыЭкс-форвард «ПСЖ» и «Наполи» Лавесси объявил о завершении карьеры. by.tribuna.com..

Міжнародная За зборную Аргенціны Эсек’ель дэбютаваў 18 красавіка 2007 года ў матчы супраць зборнай Чылі.

Дасягненні

Клубныя «Сан-Ларэнса»: Чэмпіён Аргенціны: 2007 (к)

«Напалі»: Уладальнік Кубка Італіі: 2012

«Пары Сен-Жэрмен»: Чэмпіён Францыі (3): 2013, 2014, 2015 Уладальнік Кубка Францыі: 2015 Уладальнік Кубка французскай лігі (2): 2014, 2015 Уладальнік Суперкубка Францыі (2): 2013, 2014

Міжнародныя Аргенціна: Уладальнік залатога медаля Алімпійскіх гульняў: 2008 Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету: 2014 Сярэбраны прызёр Кубка Амерыкі (2): 2015, 2016

Крыніцы

Спасылкі

Прафайл на Futbol360

Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Хэбэй Чайна Форчун Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі Катэгорыя:Ігракі ФК Сан-Ларэнса Катэгорыя:Ігракі ФК Джэноа Катэгорыя:Ігракі ФК Эстудыянтэс Буэнас-Айрэс Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Аргенціны Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года