Джон Фрэнсіс О’Шы (, ; нар. , , Ірландыя) — ірландскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Ірландыі (2001—2018). Быў здольны згуляць не толькі на пазіцыі цэнтральнага ці ўскрайняга абаронцы, але і на пазіцыі апорнага паўабронцы.

Кар’ера

«Манчэстэр Юнайтэд» Далучыўся да клуба «Манчэстэр Юнайтэд» ва ўзросце 17 гадоў. Дэбют у складзе каманды адбыўся 13 кастрычніка 1999 года ў матчы на Кубак Англіі супраць клуба «Астан Віла», які скончыўся паражэннем «чырвоных д’яблаў» з лікам 0:3John O’Shea, Manchester United player . Aboutmanutd.com. 2000 год правёў у арэндзе ў клубе «Борнмут», а на наступны год з’ехаў гуляць у кантынентальную Еўропу, правёўшы некаторы час у складзе бельгійскага клуба «Антверпен».

Вярнуўшыся дамоў цягам сезона 2002/03, стаў асноўным іграком «Манчэстэр Юнайтэд», дэманструючы рознабаковую гульню на ўсіх пазіцыях абароны, а таксама на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Па выніках сезона Джон стаў чэмпіёнам Англіі. У сезоне 2003/04 Рыа Фердынанд не гуляў паўгады з-за дыскваліфікацыі, атрыманай пасля пропуску тэсту на допінгFerdinand banned for eight months. BBC Sport. О’Шы замяніў Фердынанда ў цэнтры абароны і дапамог «Манчэстэру» выйсці ў фінал Кубка Англіі, у якім манкуніянцы абгулялі «Мілуал» з лікам 3:0.

О’Шы дэманстраваў стабільную гульнявую форму ў сезоне 2004/05. У той час з’явіліся чуткі аб магчымым сыходзе ірландца з «Манчэстэра» ў «Ліверпул» або «Ньюкасл Юнайтэд», аднак гэтага не адбылося. 4 лютага 2007 года, падчас матча англійскай Прэм’ер-лігі супраць «Тотэнхэма», Джон замяніў у браме Эдвіна ван дэр Сара, які зламаў нос падчас адбору мяча, бо да таго моманту клубам былі выкарыстаны ўсе тры заменыTottenham 0-4 Man Utd. BBC Sport.

«Сандэрленд» 7 ліпеня 2011 года Джон О’Шы афіцыйна стаў іграком «Сандэрленда». 30-гадовы ірландзец падпісаў кантракт на чатыры гадыMan Utd’s John O’Shea signs four-year Sunderland deal. BBC Sport. 27 жніўня О’Шы правёў першы матч за новы клуб, а 29 снежня 2012 года Джон упершыню забіў у складзе каманды, што, аднак, не зберагло «чорных катоў» ад паражэнні ў матчы супраць «Тотэнхэма»Sunderland 1-2 Tottenham. BBC Sport.

Па выніках сезона 2016/17 «Сандэрленд» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і ўлетку 2017 года О’Шы ў якасці свабоднага агента пакінуў каманду. Аднак неўзабаве вярнуўся ў «Сандэрленд» і падпісаў новы аднагадовы кантракт з клубам. Па выніках сезона 2017/18 «Сандэрленд» зноў панізіўся ў класе. У чэрвені 2018 года О’Шы перайшоў у клуб Чымпіёншыпа «Рэдынг». У красавіку 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона.

Міжнародныя выступы О’Шы дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Ірландыі 15 жніўня 2001 года, калі ён выйшаў на замену на 84 хвіліне ў хатнім матчы супраць зборнай Харватыі. Яго дэбют скончыўся расчараваннем, бо на Джоне харвацкія ігракі зарабілі пенальці ў кампенсаваны час, што прывяло ў да голу ў браму Ірландыі, і выніку гульні 2:2. 19 жніўня 2003 года О’Шы забіў свой першы гол за нацыянальную каманду і прынес сваёй зборнай перамогу над Аўстраліяй з лікам 2:1Ireland 2-1 Australia: Late comeback . ESPN Soccernet.

Дасягненні «Манчэстэр Юнайтэд»: Чэмпіён Англіі (5): 2003, 2007, 2008, 2009, 2011 Уладальнік Кубку Англіі: 2004 Уладальнік Кубку Футбольнай лігі (3): 2006, 2009, 2010 Уладальнік Суперкубку Англіі (4): 2003, 2007, 2008, 2010 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2008 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2008

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Ірландыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Ірландыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рэдынг Катэгорыя:Ігракі ФК Сандэрленд Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Антверпен Катэгорыя:Ігракі ФК Борнмут