Тураві́чы. Сустракаецца таксама варыянт Ту́равічы (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Забалацкага сельсавета.
Гісторыя
У 1871 годзе ў Туравічах налічвалася 14 двароў. У пачатку 20 стагоддзя вёска ўваходзіла ў склад Машкоўскай воласці Аршанскага павета. У той час у Туравічах налічвалася 39 двароў і каля 240 жыхароў, вёсцы належала 269 дзесяцін зямлі. Па стане на 1 студзеня 1998 года — 30 двароў і 44 жыхарыПамяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кнігах. Кн.2. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. C.518. ISBN 985-11-0170-2..
Спасылкі
Катэгорыя:Забалацкі сельсавет (Аршанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна