Но́вае Сяло́ (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Межаўскага сельсавета.
Гісторыя
У 1792 годзе — населены пункт у складзе маёнтка Межаўскі Ключ, уласнасць Любамірскіх (24 двары). У канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя — вёска ў Машкоўскай воласці Аршанскага павета. У 1879 годзе — 52 двары і 290 жыхароў. У 1910 годзе ў вёсцы было 80 двароў і 626 жыхароў, і ёй належала 620 дзесяцін зямлі, у тым ліку 15 дзесяцін лесу. У 1923 годзе — 484 жыхары. У 1929 годзе створаны калгас «Новае сяло». Па стане на 1 студзеня 1998 года — 112 двароў і 228 жыхароўПамяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кнігах. Кн.2. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. C.510. ISBN 985-11-0170-2..
Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Межаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна