Пранчакі́ (, ) — вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца на горцы каля вытокаў рэчкі Ведзьма (левы прыток Шчары). Раней на поўдні ад вёскі было невялікае балота (у месцы выхаду крыніц з-пад зямлі), але ў 1970-х гг. балота асушылі, што прывяло да змянення мясцовай экасістемы, у тым ліку зніклі некаторыя віды птушак і буйной рыбы. Больш за 50 гадоў (да 2010-х) на паўночным ускрайку знаходзіўся яблыневы сад.
Славутасці Свята-Іаана-Прадцечанская царква (2004 г., мураваная). Мясцовыя могілкі з часоў І сусветнай вайны.
Вядомыя асобы Рыгор Фёдаравіч Нагорны (1925—1963) — поўны кавалер ордэна Славы. Леанід Іванавіч Пранчак (нар. 1958) — беларускі паэт.
Крыніцы
Спасылкі
Пранчакі на сайце Radzima.net
Катэгорыя:Навасёлкаўскі сельсавет (Ляхавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Ляхавіцкага раёна