Двор Ні́згалава (, ) — аграгарадок у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бачэйкаўскага сельсавета.

Да 16 верасня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Сокараўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9..

Геаграфія За 25 км на захад ад Бешанковіч, за 76 км ад Віцебска, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі, на левым беразе Улы. За 0,5 км на паўночны захад ад паселішча возера Нізгалаўе.

Насельніцтва 1997 год — 197 жыхароў, 64 двары.

Славутасці Комплекс былой сядзібы «Нізгалава»Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5, вул. Цэнтральная — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры другой паловы XIX ст. (): Сядзібны дом, вул. Цэнтральная, 23Б (інв. № 231/С-10405). Флігель, вул. Цэнтральная (інв. № 231/С-7823). Кухня, вул. Цэнтральная, 23Б/1 (інв. № 231/С-10406). Вяндлярня, за 150 м на поўдзень ад сядзібнага дома. Рэшткі падмурку гаспадарчай пабудовы, за 120 м на паўднёвы захад ад сядзібнага дома.

Памятныя мясціны

Помнік землякам (1969).

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Бачэйкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бешанковіцкага раёна