Узрэ́чча (, ) — вёска ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ульскага сельсавета.

Да 17 ліпеня 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Сокараўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071)..

Памятныя мясціны

За 1 км на захад ад вёскі вайсковыя могілкі 111 савецкіх воінаў, загінулых у баях за вызваленне Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Сярод пахаваных — Героі Савецкага Саюза Джумаш Асаналіеў, Іван Сямёнавіч Бірукоў, Мікалай Сцяпанавіч Дароўскі, Анатоль Міхайлавіч Звераў, Іван Аляксеевіч Мартынаў, Іван Антонавіч Плякін, Уладзімір Данілавіч Салончанка, Міхаіл Пятровіч Хваткоў. У 1959 годзе на воінскім пахаванні (№ 4039) устаноўлены помнік. Мемарыяльная дошка на месцы фарсіравання Дзвіны (1964).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Ульскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бешанковіцкага раёна