Лайбу́ны (, ) — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Відзаўскага сельсавета.
Гісторыя З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, надежала да гміны Відзы Браслаўскага павета Віленскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. Да 27 сакавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Блажышкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4..
Насельніцтва 1921 год — 94 жыхары, 20 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 18.. 1931 год — 144 жыхары, 30 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 14.
Славутасці Марцін-камень браслаўскі, за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Відзаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Браслаўскага раёна