Сутаро́ўшчына. Сустракаецца таксама варыянт Сутуро́ўшчына (, ) — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабодкаўскага сельсавета.
Назва Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Su-tar'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Su- i Tar-.
Гісторыя У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Слабодка Браслаўскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
Да 27 сакавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Іказненскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4..
Насельніцтва 1921 год — 142 жыхары, 29 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 13.. 1931 год — 170 жыхароў, 30 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 13.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Слабодкаўскі сельсавет (Браслаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Браслаўскага раёна