Аўстралійскі долар (код валюты AUD) уведзены ў абарачэнне з 14 лютага 1966 г. замест аўстралійскага фунта. З’яўляецца валютай Аўстралійскага Саюза, уключаючы востраў Раства, Какосавыя астравы і востраў Норфалк, а таксама незалежных ціхаакіянскіх дзяржаў Кірыбаці, Науру і Тувалу. Дзеліцца на 100 цэнтаў. Звычайна скарачаецца знакам долара ($), але існуюць і іншыя пазначэнні (A$, $A, AU$ і $AU). Для вырабу банкнот з 1988 года выкарыстоўваецца не папера, а адмысловы тонкі пластык.
У вольным абароце прысутнічаюць банкноты наміналам:
5 долараў 10 долараў 20 долараў 50 долараў 100 долараў
Таксама маюцца манеты наміналам:
5 цэнтаў 10 цэнтаў 20 цэнтаў 50 цэнтаў 1 долар 2 долары
Манеты вартасцю 1 і 2 цэнты выведзеныя з абароту ў 1994 годзе.
Гл. таксама Цэнтральныя банкі і валюты Акіяніі
Спасылкі
Рэзервовы банк Аўстраліі
Аўстралійскі долар (банкноты) Грошы Аўстраліі
Катэгорыя:Валюты Акіяніі Катэгорыя:Эканоміка Аўстраліі