Дзяні́сенкі (, ) — вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у непасрэднай блізкасці ад Дзяржаўнай мяжы Беларусі з Расіяй. Уваходзіць у склад Асвейскага сельсавета.
Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Лісненскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)., да 10 кастрычніка 2013 года — у склад Чапаеўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области .
Дзянісенкі злучаны дарогай з беларускімі вёскамі Мыленкі і Валясы.
За 500 м у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі на беразе возера Лісна знаходзіцца курганны могільнік крывічоў X—XII ст..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асвейскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна