Жму́ркава (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 9,0929 га. За 2 км на поўнач ад Віцебска, 5,2 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск. Гісторыя У пачатку 19 стагоддзя вёска Сакалова (яна ж Жмуркава) вядома ў складзе маёнтка Падбярэззе ў Віцебскім павеце Віцебскай губерні, уласнасць князёў Агінскіх. У 1846 годзе прыватная ўласнасць палкоўніка ў адстаўцы памешчыка Мікалая Лянковіча. У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Мішкаўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе вёска належала Падбярэзскаму сельскагаспадарчаму таварыству. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Ялагаўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе вясковыя дзеці наведвалі працоўную школу 1-й ступені за 1 км ад сяла Альгова. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. З 16 красавіка 1954 года ў Бабініцкім сельсавеце. У 2003 годзе вёска знаходзілася ў складзе ЗАТ «Альгоўскае».

Насельніцтва 11 рэвізскіх душ (1834) 2 двары, 18 жыхароў (1847) 1 двор, 25 жыхароў (1905) 10 двароў, 54 жыхары (1926) 2 гаспадаркі, 6 жыхароў (1997) 3 гаспадаркі, 5 жыхароў (2003) 3 гаспадаркі, 6 жыхароў (2018)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бабініцкі сельсавет (Віцебскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна