Пру́днікі (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Задуброўскага сельсавета. За 28 км па паўночны ўсход ад Віцебска, 34,5 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Гісторыя У 18 стагоддзі ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Лемніца. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года ў Полацкай губерні. У 1785 годзе вёска ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Суражскім павеце Віцебскай губерняў. У 19 стагоддзі ў складзе маёнтка Лемніца. Паводле інвентара 1846 года вёска ва ўладанні губернскага сакратара М.Бабарыкіна. З 1866 года ў Віцебскім павеце. Да 6 кастрычніка 1981 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Суражскага пассаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 кастрычніка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693)..
Насельніцтва 9 двароў, 77 жыхароў (1785) 19 двароў, 128 жыхароў (1846) 1 гаспадарка, 2 жыхары (2018)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Задуброўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна