«Спіс Оруэла» — падрыхтаваны ў 1949 годзе Джорджам Оруэлам спіс людзей, якіх аўтар лічыў спачуваючымі камуністычнай ідэалогіі, то бок «крыптакамуністамі». Спіс быў перададзены ў Дэпартамент інфармацыйных даследаванняў (IRD) МЗС Вялікабрытаніі.

Гісторыя з’яўлення Супрацоўніца Дэпартаменту інфармацыйных даследаванняў Селія Кірван (), якая з’яўлялася памочніцай Роберта Конквэста, у сакавіку 1949 года наведала Оруэла ў санаторыі, дзе ён праходзіў лячэнне ад туберкулёзу. Оруэл запісаў імёны асоб, якіх ён падазраваў у сімпатыях да камунізму (і, такім чынам, непрыдатных быць аўтарамі для Дэпартамента), і ўклаў спіс у ліст да Кірван.

Нататнік Оруэл склаў свой спіс у асабістым нататніку, які вёў з сярэдзіны 1940-х гадоў. Нататнік змяшчае міні-дасье на асоб, што сімпатызуюць камуністычнай ідэалогіі.

У 1947 годзе Оруэл так пракаментаваў дзейнасць «крыптакамуністаў» у выданні «New Leader»:

Важная рэч, што патрэбна зрабіць з гэтымі людзьмі — і гэта надзвычай складана, маючы толькі ўскосныя доказы, — падзяліць іх паводле прынцыпу, хто з іх шчыры, а хто не. Так, напрыклад, супольная група дэпутатаў у брытанскім Парламенце (Прытт, Цылліакус і інш.), можа лічыцца «прыхаванымі». Яны без сумневу прынеслі вялікую шкоду, асабліва ў скажэнні грамадскай думкі датычна марыянеткавай прыроды рэжымаў Усходняй Еўропы; але не варта паспешна меркаваць, што яны выражаюць адну і тую ж думку. Магчыма, некаторымі з іх кіруе не што іншае, як глупства.

У нататніку, які зараз знаходзіцца ў архіве Оруэла ва Універсітэцкім каледжы Лондана, згадваюцца 135 імёнаў, уключаючы пісьменнікаў і палітыкаў ЗША. Дзесяць імёнаў былі перакрэсленыя: ці таму, што згаданы памёр, ці таму, што Оруэл усё ж рашыў, што яны не «крыптакамуністы». Праца над спісам вялася грунтоўна, так, насупраць фаміліі Дж. Б. Прыстлі была спачатку прастаўлена чырвоная зорка, пазней перакрэслена штрыхаваным крыжом чорнага колеру, потым абведзена сінім кружком, і потым даданы клічнік. 99 імёнаў з нататніка зараз апублікаваны ў Поўным зборы твораў Оруэла, ад публікацыі яшчэ 36 рэдактар збору твораў устрымаўся праз асцярогі судовага пераследу за паклёп з боку асоб і іх сваякоў, ахарактарызаваных як крыптакамуністы.

Нататнік змяшчае стаўбцы з імёнамі, каментарамі і пазнакамі. Тыповыя каментары: Рычард Кросман () — «Занадта няшчыры, каб быць яўным паслядоўнікам», Кінгслі Марцін () — «Прагнілы ліберал. Вельмі няшчыры», Стывен Спендэр () — «Сентыментальна-спачувальны. Схільны да гомасексуальнасці».

Акрамя палітычнага напрамку, сексуальных схільнасцяў і прафесіі, Оруэл асабліва адзначае ў нататніку расавыя і нацыянальныя прызнакі «крыптакамуністаў» і «прыхільнікаў», а таксама, пры неабходнасці, стан здароўя: Поль Робсан () — «негр ЗША»; Седрык Довэр () — «еўраазіят»; Ісаак Дойчэр () — «польскі габрэй»; Том Драйбэрг () — «англійскі габрэй»; Чарлз Чаплін () — «габрэй?»; Коўл () — «дыябетык» і інш.

+ Некаторыя запісы з адмысловага нататніка Оруэла Імя Занятак Зноскі Прыстлі, Дж.Б. Пісьменнік, радыёвяшчальнік. Адборшчык Кніжнага Клубу. Мусіць, змяніўся нядаўна (1949). Цвёрды спачувальнік, магчыма, знаходзіцца ў нейкай арганізацыйнай сувязі. Вельмі антыамерыканскі. Развіццё ў апошнія 10 год ці менш. Можа змяніцца. Робіць вялікія грошы ў СССР. ?? Робсан, Поль (негр ЗША) Акцёр, спявак [??] (Народная Згода) Рэзка супраць белых. Прыхільнік Уолеса. Генры Уолес, віцэ-прэзідэнт ЗША 1941-45. Спендэр, Стывен Паэт, крытык і інш. Розныя літаратурныя арганізацыі. (ЮНЕСКА). Сентыментальны спачувальнік і вельмі ненадзейны. Лёгка паддаецца ўплыву. Схільны да гомасексуальнасці. Стэйнбек, Джон (ЗША) Раманіст («Гронкі гневу» і інш.) ?? фіктыўны пісьменнік, псеўданаіўны. Уолес, Генры ЗША былы віцэ-прэзідэнт. Галоўны рэдактар New Republic. Шмат кніг (па фермерству і інш.) Неафіцыйная сувязь з ПГА (Прагрэсіўныя Грамадзяне Амерыкі). Магчыма, выразных арганізацыйных сувязяў няма. Вельмі няшчыры (т.б. інтэлектуальна) Шоў, Дж.Б. Драматург Ніякіх сувязяў, але пэўна прарускі па ўсім асноўным пытанням. Чаплін, Чарлз (англаамерыканец)(габрэй?) Фільмы

З нататніка 38 запісаў, датычных брытанцаў, перайшлі ў «Спіс Оруэла».

Водгукі Брытанская прэса дазналася пра спіс на некалькі год раней, чым ён быў афіцыйна апублікаваны ў 2003 годзе, і ў шэраг водгукаў увайшоў загаловак на першай паласе Daily Telegraph, калі гісторыя адкрылася ў 1998 годзе: «Ікона сацыялізму стала інфарматарам».

Бернард Крык () апраўдваў Оруэла жаданнем дапамагчы пасляваеннаму Лейбарысцкаму ўраду:

Ён рабіў гэта таму, што меркаваў, што Камуністычная партыя будзе таталітарнай пагрозай… Ён не вінаваціў тых людзей у шпіёнскай дзейнасці. Ён лічыў іх непрыдатнымі для контрвыведных аперацый.

Джон Ньюсінгер () мяркуе, што гэта:

…жудасная памылка з яго боку, вытворная ў роўнай меры ад яго варожасці сталінізму і яго ілюзій датычна Лейбарысцкага ўраду. І вядома ж, не ў значнай ступені, аднак прычыны сацыялістычнага характару адбіліся на пераўтварэнні яго ў пехацінца халоднай вайны. Вядома, Оруэл выразна паказаў у мностве выпадкаў сваю непрыязнасць да любой праявы брытанскага макартызму, у дачыненні да любых забарон і выгнанняў чальцоў кампартыі і любых згадванняў прэвентыўнай вайны. Калі б ён пражыў досыць доўга, каб зразумець, для чаго сапраўды прызначаўся IRD, бясспрэчна, ён бы парваў з імі зносіны.

Склад спіса

Пісьменнікі і журналісты «Алдрэд» («Aldred»), пісьменнік (імя невядома). Джон Андэрсан (John Anderson), журналіст, карэспандэнт The Manchester Guardian па прамысловасці. Джон Біван (John Beavan), рэдактар. Артур Калдэр-Маршал (Arthur Calder-Marshall), пісьменнік. Эдуард Кар, гісторык. Ісаак Дойчэр, былы трацкіст, гісторык, пісьменнік, карэспандэнт The Economist і The Observer. Седрык Довэр (Cedric Dover), журналіст. Уолтер Дзюранці, карэспандэнт The New York Times у Маскве. Дуглас Голдрынг (Douglas Goldring), пісьменнік. «Маёр Хупер» («Major Hooper»), пісьменнік па вайсковай тэматыцы. Эйлэрык Джэйкаб (Alaric Jacob), карэспандэнт Daily Express у Маскве. Марджоры Кон (Marjorie Kohn), журналіст. Стэфан Літаўэр (Stefan Litauer), журналіст. Норман Макензі (Norman Mackenzie), гісторык і адзін з заснавальнікаў SDP. Кінгслі Марцін (Kingsley Martin), рэдактар выдання «Новы палітык» (New Statesman). Х'ю Макдыармід (Hugh McDiarmid), паэт і шатландскі нацыяналіст. Наомі Мітчысан, пісьменніца. Нікалас Мур (Nicholas Moore), паэт. Айрыс Морлі (Iris Morley), карэспандэнт The Observer у Маскве. Р. Нэўманн (R. Neumann), пісьменнік. Джордж Падмор, былы камуніст, журналіст, удзельнік антыімперыялістычных кампаній. Ральф Паркер (Ralph Parker), журналіст «Хроніка навін» (News Chronicle). Джон Прыстлі, пісьменнік і драматург. Пітэр Смолет (Peter Smollett), журналіст Daily Express, пазней раскрыты як савецкі агент «Смолка», завербаваны Філбі. Смолет узначальваў рускую секцыю ў брытанскім Міністэрстве інфармацыі. Маргарэт Сцюарт (Margaret Stewart), карэспандэнт «Tribune» па пытаннях прамысловасці і працы. Александэр Вэрт, журналіст.

Навукоўцы Чайлд Гордан, археолаг. Джон МакМюрэй (John Macmurray), філосаф. Патрык Блэкет, фізік. Джэй Джы Краўтэр (J. G. Crowther), першы навуковы карэспандэнт у The Guardian. Тыбар Мэндэ (Tibor Mende), аналітык па замежным справам.

Акторы Майкл Рэдгрэйв. Чарлз Чаплін.

Палітыкі-лейбарысты Том Дрыберг (Tom Driberg), член парламента.

Іншыя Джозэф Маклеод (Joseph McLeod). П. О’Донэл (Peadar O’Donnell), ірландскі сацыяліст. Вялебны Леанард Шыф (Leonard Schiff), святар. Эдгар Янг, камандор ВМС.

Наступствы Спіс быў перададзены ў MI-5, а потым у ФБР.

Лічыцца, што на падставе прысутнасці ў спісе было адмоўлена ва ўездзе ў ЗША Чарлі Чапліну ў 1952 годзе. Аднак, паводле дакументаў, MI-5 не перадала ў ФБР нейкіх кампраметуючых матэрыялаў на Чапліна. Звыш таго, адкрытым застаецца пытанне, ці быў перададзены гэты спіс нават у MI-5.

Цікавыя факты Акцёр Майкл Рэдгрэйв, згаданы ў спісе, граў у 1956 годзе галоўную ролю ў экранізацыі рамана «1984».

Спасылкі Orwell’s List. Timothy Garton Ash Джордж Оруэлл, честный ябедник Политика, ненависть и Чарли Чаплин Обвинение и оправдание

Катэгорыя:Антыкамунізм Катэгорыя:Халодная вайна Катэгорыя:Джордж Оруэл Катэгорыя:Творы 1949 года