Кіраёва. Сустракаецца таксама варыянт Кірэ́ева, таксама Кірэева (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 30 км на паўночны захад ад Гарадка, 16 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 66 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На поўначы і паўднёвым усходзе знаходзяцца лясныя масівы. У паўночна-заходнім напрамку ляжыць забалочаны ўчастак. Транспартныя сувязі па дарозе Віраўля — Гарадок, якая праходзіць паблізу ад вёскі. Гісторыя У 2-й палове 18 стагоддзя вёска ў Езярышчанскім старостве Гарадоцкага павета Полацкай губерні. У 1-й палове 19 стагоддзя вёска ў складзе фальварка Новая Віраўля дзяржаўнага маёнтка Езярышча Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1847 годзе было 6 дзесяцін сядзібнай зямлі, 40,5 — ворыва, 20 — сенажаці. З 2-й паловы 19 стагоддзя вёска ў Віраўлянскай воласці Гарадоцкага павета, у складзе Нова-Віраўлянскага сельскага таварыства. У 1905 годзе 104 дзесяціны зямлі. З 1920 года ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Віраўлянскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 12 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 6 жыхароў. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе ў калгасе «Віраўлянскі». У 2012 годзе ў складзе філіяла «Віраўлянскі» замежнага прыватнага сельскагаспадарчага вытворчага УП «Дзецкасельскі-Гарадок».
Насельніцтва 7 двароў, 61 рэвізская душа (1785) 58 рэвізскіх душ (1795) 34 рэвізскія душы (1839) 6 двароў, 36 душ (1847) 10 двароў, 81 жыхар (1905) 10 двароў, 63 жыхары (1926) 45 жыхароў (1959) 47 жыхароў (1970) 4 гаспадаркі, 4 жыхары (2000) 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2018)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Віраўлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна