Ша́рава (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 40 км ад Гарадка, за 76 км ад Віцебска, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Раслякі на лініі Віцебск — Невель. Рэльеф раўнінны. На поўнач, захад і поўдзень ляжыць лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе Віраўля — Гарадок.
Гісторыя У 1959 годзе ў складзе Віраўлянскага сельсавета Езярышчанскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе ў калгасе «Віраўлянскі». У 2012 годзе была ў складзе філіяла «Віраўлянскі» замежнага прыватнага сельскагаспадарчага вытворчага УП «Дзецкасельскі-Гарадок».
Насельніцтва 25 жыхароў (1959) 15 жыхароў (1970) 3 гаспадаркі, 4 жыхары (1997) 3 гаспадаркі, 5 жыхароў (2002) 1 гаспадарка, 1 жыхар (2018)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Віраўлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна