Лесаго́рская (, ) — аграгарадок у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Езярышчанскага сельсавета. За 40 км на поўнач ад Гарадка, 4 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель, 76 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. З усіх бакоў вёску агінае лясны масіў. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Гарадок — Невель, якая праходзіць праз вёску.
Гісторыя Да Другой сусветнай вайны тут размяшчалася МТС і працаваў лясгас. З цягам часу за паселішчам замацавалася назва Лесагорская. У Другую сусветную вайну нацысты загубілі 18 жыхароў. У 1969—2000 гадах цэнтр саўгаса імя Дзімітрава. У 2012 годзе ў складзе КУСП імя Дзімітрава, у 2018 годзе яго цэнтр. Да 2013 года ўваходзіла ў склад Гуркінскага сельсавета, а пасля яго скасавання далучана да Бычыхінскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 10.10.2013 N 292 «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области» . У 2014 годзе увайшла ў склад новаўтворанага Езярышчанскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 04.09.2014 N 26 «Об изменении административно-территориального устройства Городокского района Витебской области» .
Насельніцтва 106 жыхароў (1970) 32 гаспадаркі, 63 жыхары (2000) 26 гаспадарак, 59 жыхароў (2018) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Езярышчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна